главная статьи фото видео форум
 



просмотров: 1054

Заслужаны настаўнік БССР

Маркевіч Васіль Нічыпаравіч
Заслужаны настаўнік БССР
Нарадзіўся Васіль Нічыпаравіч Маркевіч у 1934 годзе.
У першы клас пайшоў пераросткам восенню 1944 года, калі Тураўшчыну вызвалілі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Ён “вельмі цікавіўся ўсім новым і незвычайным”.
У 1949 годзе трагічна загінуў бацька. Васіль хадзіў у школу, а пасля ўрокаў спяшаўся ў кантору. Ён вельмі добра разбіраўся ў матэматыцы, а яшчэ прыгожа і пісьменна пісаў, таму яму давяралі запісваць працадні. Але ён быў яшчэ школьнікам, таму яго працадні (што зарабіў ён сам) запісвалі на старэйшую сястру Марту. У гэтыя ж гады працаваў у рэдкалегіях агульнашкольнай і калгаснай насценгазет. Тады ж пачаў супрацоўнічаць з перыядычным друкам – стаў рабоча-сялянскім карэспандэнтам. 10 класаў закончыў у 1954 годзе.
Тады ж перайшоў на штатную самастойную работу ўлікоўца працадзён у Пагосцкай паляводча брыгадзе калгаса “Савецкая Беларусь”.
Вясной 1955 года яму даверылі новы Пагосцкі сельскі клуб, дзе ён пачаў загадваць хатай-чытальняй, а таксама аднавіў мастацкую самадзейнасць, быў мастацкім кіраўніком, баяністам. У гэты ж час Васіль паступае на завочнае аддзяленне біялагічнага факультэта Гомельскага педінстытута імя В.П.Чкалава (цяпер Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны). Выдатна тое, што ўсе экзамены ён здаваў на беларускай мове, бо лічыў, што ”даражэйшую і мілагучную мову стварыў яго народ”.

Восенню 1956 года ўладкаваўся настаўнікам першага класа Пагосцкай няпоўнай-сярэдняй школы.
У 1960 годзе Васіль Нічыпаравіч заканчвае інстытут, ён – настаўнік біялогіі.
У 1961 годзе – працуе у Азяранскай сярэдняй школе.
З 1968 па 1997 год Васіль Нічыпаравіч Маркевіч узначальваў Пагосцкую школу. Ён заўсёды быў прыхільнікам новага ў педагогіцы, але новага разумнага. Нярэдка прыходзілася абыходзіць бяздумныя інструкцыі, каб палепшыць долю настаўніка.

Узнагароды:
Медаль "За працоўную доблесць"1970г.
Ганаровая грамата Гомельскага АК КПБ і аблвыканкама 1981г., 1982г.
Ганаровая грамата РАНА і РК прафсаюза 1981г.
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі СССР 1979г.
Ганаровая грамата Гомельскага Аблана, АК прафсаюза 1978г., 1980г., 1981г.
Ганаровая грамата РК КПБ і райіспалкама 1972г., 1973г., 1977г.
Ганаровая грамата Абкама ЛКСМБ 1973г., 1974г.
Грамата падзякі Усесаюзнага аб’яднання “Знание” 1973г.
Грамата падзякі Гомельскага абласнога аб’яднання “Веды”1977г.
Знак “Пераможца соцспаборніцтва” 1973г., 1974г.
“Выдатнік народнай асветы” 1971г.
Заслужаны настаўнік БССР 1975г.



эта публикация со страницы

Маркевич Василий Никифорович

даты жизни: 1934 г. - 25.07.2004 г.



тех. поддержка проекта:
treef.ru@mail.ru

© TreeF.ru 2009 - 2024